Больш за 11 тысяч стужачак з беларускім арнаментам раздалі валанцёры на вуліцах Мінска

Больш за 11 тысяч стужачак з беларускім арнаментам раздалі 6 снежня прахожым на вуліцах Мінска валанцёры падчас акцыі «Пазнай сябе беларусам», якую арганізавала аб’яднанне «Арт Сядзіба».

Каля 100 валанцёраў больш як у двух дзясятках ажыўленых кропак сталіцы раздалі да пяці тысяч метраў арнаментальнай стужкі. Як паведамляюць удзельнікі акцыі, большасць людзей, незалежна ад іх узросту, пазітыўна ўспрынялі акцыю, з задавальненнем бралі стужачкі і прымацоўвалі іх на адзенне, на сумкі, машыны і г.д.

Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН адзін з удзельнікаў акцыі Франак Вячорка, было вельмі прыемна бачыць, як людзі рознага ўзросту — дзеці, моладзь, пажылыя — станоўча рэагавалі на стужачкі з беларускім арнаментам.

Акцыя была азмрочана інцыдэнтам у раёне сталічнага Камароўскага рынку, дзе падчас раздачы стужачак затрымалі дырэктара «Арт Сядзібы» Паўла Белавуса, грамадскага актывіста і журналіста Франака Вячорку, а таксама фатографа Уладзіміра Грыдзіна. Яны былі затрыманы апоўдні, калі каля іх сабралася занадта шмат людзей, якія пажадалі атрымаць стужачкі з арнаментам. Міліцыянеры сказалі, што ім патэлефанавалі і паведамілі аб правядзенні акцыі.

У аддзяленні міліцыі Савецкага РУУС ва ўдзельнікаў акцыі ўзялі тлумачэнні, пасля чаго адпусцілі. Пратаколы ў дачыненні да іх не складаліся. Каля 30 стужачак з арнаментам засталіся ў міліцыі.

Арганізатары маюць намер і далей праводзіць такія акцыі. 

[su_slider source=»media: 11176,11177,11178,11179,11180,11181,11182,11183,11184″ limit=»30″ title=»no» pages=»no»]

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика