“Без мовы мы ніхто”: сустрэча, прысвечаная паэтцы Таісіі Мельчанцы

У Гомелі адбылася сустрэча, прысвечаная творчасці гомельcкай паэткі Таісіі Мельчанкі. Удзельнікі праслухалі ўнікальныя вершы і аповяды з жыцця Таісіі Васільеўны. Сама пісьменніца вельмі выбачалася, што не здолела асабіста наведаць мерапрыемства.

— Апошнім часам ставіцца з пагардай да таго, каб сустрэцца, – кажа журналіст Анатоль Гатоўчыц, сябра Таісіі Васільеўны. – Калі мы сустракаемся, яна больш нагадвае шчырую, руплівую пчалу, якая збірае нектар, носіць у соты, і гэткім чынам павялічвае нашае багацце – нашую мову. Не змяняе як флюгер свае перакананні, трымаецца таго, што нам дадзена Богам.

Марыя Гатоўчыц, сябра БАЖ, пра свая даўнюю сяброўку:

Яна называе сябе вясковай паэткай, але гэта вельмі адукаваны чалавек. Такія людзі, можаце мне паверыць, вершы не складаюць, такім людзям вершы аднекуль прыходзяць. Чалавек надзвычай неверагодны, перажывае за Беларусь, за Украіну.

Вялізнае багацце беларускай літаратуры нараджаецца ў зацішнай кватэры на 10 кв. метраў у звычайнай чыгуначнай прылініі. Апроч паэтычнага таленту Таісія Васільеўна мае дар сапраўднай настаўніцы, з’яўляецца аўтарам перакладаў шматлікіх іншамоўных вершаў, камунікабельны і адкрыты чалавек. Адная з тэмаў, якія закранае Т. Мельчанка – тэма сталінскіх злачынстваў. Магчыма, таму і надзвычай складана знайсці на гомельскіх кніжных паліцах зборнікі яе твораў.

Менавіта такія паэты з ліку тых, хто здольны стварыць новае, па-сапраўднаму моцнае грамадства. Але ўсе, хто шануе родную мову, свае традыцыі, хто ганарыцца ўласнай культурай, непрымальныя для цяперашняй улады і ёй непатрэбныя… Таму справа ў кожным з нас – галоўнае не забывацца, хто мы, адкуль мы, не забывацца на ўласнае слова.

Уласная інфармацыя “ТВ”

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика