Пасля спектакля ўсе разам праспявалі калядкі па-беларуску, а гасцей па-традыцыі каталікі пачаставалі прысмакамі.
Вернікі з гомельскай Сафійскай абшчыны Прэабражэнскага праваслаўнага брацтва разам са сваімі дзецьмі наведалі ў нядзелю рыма-каталіцкую царкву ў Гомелі, дзе пасля святой Імшы паказалі прадстаўленне ў жанры беларускага народнага тэатра — «Батлейкі». Спектакль і калядныя песні, якія праспявалі праваслаўныя браты, былі на беларускай мове.
У адказ і падзяку каталікі таксама праспявалі гасцям калядкі і па-традыцыі пачаставалі прысмакамі. А таксама паабяцалі ў наступным годзе прыйсці са спектаклем да праваслаўных.