Беларусь у 2013 годзе заняла трэцяе месца ў свеце па выдатках на алкаголь

alcoholБеларусь у 2013 годзе заняла трэцяе месца ў свеце па долі спажывецкіх выдаткаў на алкаголь адносна ўсіх пакупак на душу насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах аналітычнага агенцтва Euromonitor.

У мінулым годзе марнаванні беларусаў на алкаголь склалі 5,5% у агульным аб’ёме расходаў.

Па дадзеных агенцтва, першае месца заняла Эстонія, дзе на алкаголь прыйшлося 6,5% выдаткаваных грошай, далей ідзе Расія — 5,8%.

Услед за Беларуссю Euromonitor пералічвае Перу (5,4%), Літву і Латвію (5,3% у абедзвюх краінах). У сярэднім у свеце спажыўцы выдаткавалі толькі 1,5% сваіх выдаткаў на алкаголь.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика