АЗНАЯМЛЕНЧЫ ВІЗЫТ У БЕЛАСТОЦКІЯ ВНУ

29-31 траўня 2015 г. заплянаваны азнаямленчы візыт у ВНУ Беластоку для абітурыентаў ды іх бацькоў. Праграма паездкі прадугледжвае наведваньне беластоцкіх унівэрсытэтаў (навучальных аўдыторыяў, інтэрнатаў ды г.д.), знаёмства з арганізацыяй навучальнага працэсу, сустрэчы з выкладчыкамі, студэнтамі.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 11-х клясаў, іх бацькі, а таксама студэнты, якія плянуюць паступаць у магістратуру.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-анкету.

Арганізатары забясьпечваюць бясплатныя візы, пражываньне, харчаваньне, культурную праграму й экскурсіі. Арганізацыйны ўнёсак складае 20 даляраў ЗША.

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 траўня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected]

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика