фiльм Авель не выйдзе на экраны?

У менскім кінатэатры “Масква” прайшоў сёмы з’езд Беларускага саюза кінематаграфістаў, які ўжо, у парушэнне статуту, не збіраўся пяць год. Напярэдадні Міністэрствам культуры па запыту ўрада быў апублікаваны праект стратэгіі кіна-відэагаліны Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. Дакумент ўжо выклікаў неадназначную рэакцыю.

 

На з’ездзе пабываў наш карэспандэнт радые Рацыя Віталь Сямашка:

 

– У зале тэатра-студыі кінаакцёра, які месціцца ў кінатэатры “Масква”, сабралася звыш 100 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 337 сяброў грамадскага аб’яднання „Беларускі саюз кінематаграфістаў”. Барыс Святлоў, міністр культуры, які прыйшоў на з’езд, а гэта ўжо 14-й з’езд, адразу зазначыў, што сітуацыя ў беларускім кіно “ніжэй ватэрлініі”. І ўсё гэта было вельмі кантрасным на фоне вялізнага кінаскандалу агульнабеларускага маштабу з фільмам “Авель”, які планаваўся як ідэалагічны адказ на незалежнае кіно “Жыве Беларусь!”, якое ўжо ўзяло міжнародныя прызы. “Авель”, другая назва – “Мы браты”, не трапіў на экран. Скандал заключаецца ў тым, што так званы галівудскі рэжысёр, які нібыта здымаў той фільм, аказаўся львоўскім каскадзёрам Віталем Васільковым, а нямецкі актор – былым менскім клоўнам. Самай цікавай часткаю гэтага скандалу была канцоўка. Гэтыя аферысты, ці Астапы Бэндары, як іх называюць, атрымаўшы 500 тысяч даляраў дзяржаўных датацый, зніклі з імі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Вось такая сітуацыя. А на з’ездзе зараз ідзе абмеркаванне: ці патрэбныя рэформы беларускаму кіно і якія? І ці ёсть патэнцыянальныя рэзервы?

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика