АSSOCIATED PRESS ПРАПАНУЕ СТАЖЫРОЎКУ

Associated Press прапануе аплочаную 12-тыднёвую стажыроўку Global News Internship – індывідуальна распрацаваную праграму навучаньня для студэнтаў, якія жадаюць вывучаць шматфарматную журналістыку.

Стажыроўкі прапаноўваюцца ў васьмі гарадох ЗША – Чыкага, Маямі, Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Фэніксе, Ролі й Вашынгтоне, і ў дзесяці гарадох па ўсім сьвеце – Бангкоку, Бэрліне, Лёндане, Ёханэсбургу, Мехіка, Нью-Дэлі, Парыжы, Рыа-дэ-Жанейра, Сеуле і Токіо.

Стажоры будуць перадаваць тэкставыя, фота-і відэарэпартажы. У іх абавязкі будзе таксама ўваходзіць адсочваньне інфармацыі, правядзеньне інтэрвію, маніторынг сацыяльных мэдыя й асьвятленьне тэрміновых навінаў па тэлефоне або зь месцаў падзеяў. Заданьні могуць ўключаць стварэньне матэрыялаў на тэмы бізнэсу, спорту, навакольнага асяродзьдзя. Стажоры павінны мець доказы дазволу на стажыроўку ў краіне да пачатку самой стажыроўкі.

Да удзелу запрашаюцца студэнты дзённых аддзяленьняў ВНУ і нядаўнія выпускнікі.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць наступныя матэрыялы: аўтабіяграфічны эсэй памерам каля 300 словаў, рэзюмэ й суправаджальны ліст, пяць узораў працаў і два рэкамэндацыйныя лісты.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 студзеня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика