АРХЕАЛЯГІЧНЫ ЛЕТНІК ДЛЯ МОЛАДЗІ Й ПАДЛЕТКАЎ

Улетку 2015 г. цягам двух тыдняў у Сьветлагорску Гомельскай вобласьці будзе ладзіцца 17-ая дабраахвотніцкая археалягічная экспэдыцыя. Мэта летніку – далучэньне моладзі й падлеткаў да практычнай дзейнасьці па дасьледаваньні й захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны.

У праграме – праца на раскопках пад кіраўніцтвам археоляга, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя вандроўкі. Школьнікамі ў летніку будзе кіраваць пэдагог, які мае досьвед правядзеньня экспэдыцыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца дабраахвотнікі зь ліку моладзі й навучэнцаў старэйшых клясаў.

Выдаткі на праезд, харчаваньне, пражываньне ды экскурсіі кампэнсуюць арганізатары.

Падрабязную інфармацыю магчыма атрымаць праз эл. адрас: masliukou@gmail.com (Тэльман Масьлюкоў).

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика