З 4 траўня па 1 чэрвеня 2015 г. ладзіцца першы анляйн-курс “Erasmus +: Магчымасьці фінансаваньня для моладзі”. Удзельнікі дыстанцыйнага курсу даведаюцца пра мэты й прыярытэты праграмы “Erasmus +: Моладзь у дзеяньні”, якую фінансуе Эўразьвяз.
Анляйн-курс раскрые сучасныя магчымасьці “мабільнасьці” маладых спэцыялістаў, удзелу ў моладзевых абменах і Эўрапейскай валянтэрскай службе (EVS). Дыстанцыйны курс дапаможа даведацца, як далучыцца да эўрапейскай моладзевай супрацы й міжнароднай працы праз конкурснае фінансаваньне ў межах “Erasmus +”. Анляйн-курс будзе ўключаць відэаматэрыялы й утрымліваць як агульную інфармацыю пра праграму, так і больш падрабязную – пра дакладныя крокі па разьвіцьці якасных праектаў.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь і кіраўнікі моладзевых арганізацыяў.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца.
Больш інфармацыі пра курс – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu