Нягледзячы на інваліднасць, майстар ужо шмат гадоў працуе ў склепе шматкватэрнага дома і стварае незвычайныя работы.
Андэграўндны гомельскі скульптар Яўген Багамаз нядаўна завяршыў сваю новую працу, якую назваў «Айцец і Сын ці Адплата». Майстар адлюстраваў Бога-Айца і Ісуса Хрыста, прычым, далоні Абодвух прабітыя адным цвіком, паведамляе «katolik-gomel» .
Скульптар паказаў Госпада з рагамі, такі нязвыклы вобраз можа шакаваць гледача, але аўтар менавіта так ўбачыў Бога і адзначыў, што гэта не супярэчыць хрысціянскаму вучэнню — бо Бог можа прымаць любое аблічча. Крыж Езуса над галавой Айца ператвараецца ў меч адплаты ў момант Страшнага суда.
Як і практычна ўсе работы Яўгена Багамаза, новая скульптура выкананая з пластыліну — адзінага даступнага для майстра матэрыялу. Нягледзячы на сваю інваліднасць скульптар ужо шмат гадоў працуе ў склепе шматкватэрнага дома і стварае незвычайныя работы, якіх у яго ўжо каля 90. Аднак з часам пластылін псуецца і скульптуры знікаюць. Таму майстар просіцца адгукнуцца неабыякавых і дапамагчы перавесці хаця б некалькі скульптур у больш даўгавечны матэрыял.