Анатоль Бароўскі: літаратурны чацвер на Палескай

22 траўня у Гомелі адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і журналістам Анатолем Бароўскім. Месца сустрэчы –  вуліцы Палескай, 52 у 18.00. Уваход вольны.

 

Бароўскі – старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Скончыў Мазырскі педінстытут. Працаваў у калгасе, на заводзе, настаўнічаў, двойчы служыў у войску – салдатам і лейтэнантам. Пятнацццаць гадоў працаваў уласным карэспандэнтам “Чырвонай змены” па Гомельскай і Берасцейскай абласцях.

Друкуецца з 1963 года. Аўтар кніг “Каліна пад акном”, “Азірніся ў каханні”, фантастычна-алегарычнай аповесці “Пякельны рай”, аповесцей “Бронік- афганец”, “Сцеражыся майго гневу”, паэтычнага зборніка “З бліскавіцай заручуся”, рамана-фантасмагорыі “Спакушэнне”, кнігі публіцыстыкі “Цеплыня”, “Чорны бусел – белы цень”.

Гражданский Гомель

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика