Аляксандр Рыбак сфатаграфаваўся на фоне бел-чырвона-белага сцяга з беларускамі, якія прыехалі на канцэрт у Нарвегію. Фотаздымак выклала ў сваім Фэйсбуку Аксана Шарамет, перадае «Радыё Рацыя«
Нагадаем, што спявак нарадзіўся ў сям’і віцебскіх музыкаў. Ва ўзросце 6 гадоў з бацькамі пераехаў у Нарвегію, дзе сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла – г. Нэсадэн.