Актывісты устанавілі памятны крыж на месцы пахавання «дзяцей ворагаў народа»

На беразе ракі Сож у ваколіцах вёсак Хальч і Радуга,  Сябры  «Нашай альтэрнатывы» сумесна з неабыякавымі да гістарычнай спадчыны маладзенамі,  правялі валанцёрскі летнік «У пошуках страчанага»

Img 3864 1Img 3839 1Img 3838 1Img 3991 1
Img 3849Img 3853 1Img 4082Img 3873 1Img 3876 1Img 3883 1Img 3895 Img 3938кРЫЖImg 3998 1Img 4000Img 4034Img 4059Img 4007Img 4095Img 4131 1Img 3856Старажытныя стаянкі, паселішчы, курганы і капішчы, цягнуцца ланцужком на многія кіламетры уздоўж рэчкі.
З развіццём чалавецтва на іх месцах, будаваліся цэрквы, касцёлы, маёнткі і простыя вясковыя хаты.
Але гэта усе у мінулым…
Зараз іншы час і іншыя прыярытэты — лес высеклі, балоты асушылі, Сож абмялеў.
Старажытныя стаянкі курганы і гарадзішчы —  разрабаваны і закінуты смеццем але не толькі іх напаткаў такі гаротны лёс.  Назаўжды страчаны Касцёл і пахавальны склеп у вёсцы Радуга.  Доўгі час чакае рэстаўрацыі палац  Халецкіх.

Гісторыя  палаца як гісторыя краіны — раней  квітнеў,  з прыходам жа  да улады «Иванав родства не помнящих» —  занядбаў і  вось вось разваліцца хоць і «Охроняется государством»

Адабралі у гаспадароў — аддалі дзецям.  Адабралі у адных дзяцей  — аддалі другім .  У  сярэдзіне мінулага стагоддзя у палацы знаходзілася турма НКВД,  у якой  трымалі «ворагаў народа», жанчын з дзецьмі.  Ад голаду і  холаду дзяцей памірала шмат,    а  у ворагаў народа і дзеці ворагі. Таму,  хавалі памерлых на мясцовых могілках без крыжа і помніка-як угнаення для дрэў. Калі не стала месца на могілках-хавалі як быдла у агульнай яме,  недалёка ад  палаца . Менавіта, на адным з такіх месцаў дзе з слоў мясцовых жыхароў знаходзіліся ямы з памерлымі, неабыякавыя актывісты і усталявалі  памятны крыж.
Напамін жывым каб помнілі …

Чаму так сталася з нашай спадчынай?
Чаму мы  адракліся ад свае гісторыі?
Магчыма адказ ляжыць на паверхні  — мы сталі «Иванами родства не помнящими»
Няма  спадчыны —  няма і гісторыі.
Няма гісторыі -няма і народа…

Уласная інфармацыя. ТВ

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest