АДУКАЦЫЙНЫ ВІЗЫТ У РАДУ ЭЎРОПЫ

26-29 кастрычніка адбудзецца адукацыйны візыт экспэртаў сфэры моладзевай палітыкі Беларусі ў Раду Эўропы ў Стразбург. Візыт ладзіць Моладзевы Дэпартамэнт і дырэктарат па палітычных пытаньнях Рады Эўропы сумесна зь Інфармацыйным пунктам Рады Эўропы ў Менску й Міністэрствам адукацыі Беларусі. Мэта візыту – пазнаёміць беларускіх спэцыялістаў моладзевай сфэры з прынцыпамі й падыходамі Рады Эўропы, галоўным чынам у сфэры моладзевай палітыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца сябры нацыянальных і рэгіянальных моладзевых няўрадавых арганізацыяў, асацыяцыяў або плятформаў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, адказных за моладзевую палітыку, акадэмічных і навукова-дасьледчых інстытутаў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку.

Арганізатары кампэнсуюць транспартныя выдаткі, забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне. Візавыя выдаткі арганізатарамі не кампэнсуюцца.

Апошні тэрмін падачы заявак: 29 верасьня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл адрас: [email protected] (Марына Філарэтава).

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика