Адукацыйны курс па правах чалавека

 Праграма “Адукацыйны курс па правах чалавека” запрашае моладзь падаваць заяўкі на ўдзел у праграме па Правах Чалавека. Праграма накіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных установах.


Падчас навучаньня будуць разгледжаныя асноўныя правы й свабоды чалавека, замацаваныя ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама мэтады іх абароны. Таксама, удзельнікі будуць мець магчымасьць атрымаць веды па асновах напісаньня паведамленьняў у Камітэт ААН па правах чалавека.

Праграма разьлічаная на 8 месяцаў, ды будзе складацца з 5 сэсіяў, якія будуць праходзіць у Беларусі, Украіне й Літве ў траўні-сьнежні 2014 году.Пасьля кожнай сэсіі ўдзельнікі праграмы мусяць выканаць пісьмовыя хатнія заданьні, а таксама прайсьці тэставаньне.

Першая сэсія адбудзецца 23-25 траўня 2014 году ў Беларусі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце 20-30 год, якая мае базавыя веды па правах чалавека, жадае займацца праваабарончай дзейнасьцю, мае доступ у Інтэрнэт, мае рэкамэндацыі ад беларускіх праваабаронцаў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы, і даслаць яе на электронны адрас: [email protected]

Апошні тэрмін падачы заявак: 4 траўня 2014 г.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут

 

BELNGO.INFO

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика