АДУФЭСТ 3:0. НАВУЧАЮЧЫ ВУЧЫМСЯ

27-30 жніўня 2015 г. у Польшчы адбудзецца трэці АДУфэст. Праграма адукацыйнага фэсту складаецца з майстар-клясаў ды варкшопаў, якія прапануюць самі ўдзельнікі. Гэта могуць быць практычныя парады ці сусьветныя прыклады па творчым або паўторным выкарыстаньні сьмецьця, трэніроўка па ёзе, прэзэнтацыя ўласна распрацаванай адукацыйнай мэтодыкі, інтэрактыўны трэнініг па міжкультурнай камунікацыі ці нават кулінарны варкшоп па прыгатаваньні чакаляду. Галоўнае, каб адуфэстаўцы падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме змаглі навучыць адзін аднога чамусьці новаму й цікаваму.

Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі беларускіх і замежных ВНУ, якія зьяўляюцца пэрспэктыўнымі спэцыялістамі ў сваіх прафэсіях, а таксама маюць жаданьне й сілы, каб паляпшаць грамадзтва й жыцьцё ў Беларусі.

Каб прыянць удзел, неабходна прапанаваць тэму варкшопу ды запоўніць анкету.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне, часткова кампэнсуюць выдаткі на дарогу, таксама аказваюць дапамогу ў атрыманьні візы. Удзельнікі самастойна нясуць выдаткі на мэдычную страхоўку й дарогу ў адваротны бок.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 чэрвеня 2015 г.

Больш інфармацыі пра АДУфэст – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика