Админістрацыйнае спагнанне за салідарнасць з брацкім народам

17 красавіка Суд Цэнтральнага раёну Гомелю прызнаў вінаватымі актывістаў кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» Андруся Цянюту, Наталлю Крывашэй і Станіслава Булу ў парушэнні парадку пікетавання.

За два дні да суду актывістам былі высланы новыя пратаколы, якія да актывістаў так і не дайшлі. Папяровыя позвы высланы не былі. Новы спосаб папярэджвання аб судзе — гэта эсэмэскі. Забыўся на тэлефон і паехаў у госці ці даў сваю сімкарту ў карыстанне знаёмым — нікога не цікавіць, галоўнае, што эсэмэска дайшла.

Напачатку суда Цянюта і Крывашэй падалі хадайніцтва аб спыненні адміністрацыйнай справы, бо адбылася падмена пратаколаў і былі парушэнні ў іншых дакументах. Ніякага пікету, як напісана ў адміністрацыйных пратаколах, яны ня ладзілі.

Але суддзя Казачок адказаў, што справа і без гэтага вярталася ў міліцыю на дапрацоўку, копіі першапачатковых пратаколаў не маюць ніякай юрыдычнай сілы, бо іх няма ў справе.

Наталля Крывашэй так каментуе дадзеную справу:

Беларусы заўсёды былі вельмі эмацыйнымі і жаласьлівымі людзьмі. Мы заўсёды смуткуем, калі здарюцца нейкія падзеі і гінуць людзі. Бо чалавечае жыцьцё — самае галоўнае, што ёсьць на сьвеце. І калі людзі паміраюць, якая розьніца, як — пры тэракце, калі зьбівае аўтамабіль чалавека альбо так, як адбылося ва Ўкраіне, калі людзі прыйшлі адстойваць свае правы, а іх проста ўзялі й расстралялі. І не смуткаваць у гэтым выпадку нельга. Мы прыйшлі проста паказаць, што мы неабыякавыя. Нам таксама сумна, і мы плачам разам з Украінай

22 лютага 2014 года сябры кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» смуткавалі па забітых на Майдане ў Кіеве. Ля памятнага знака «Нулявы кіламетр» былі вывешаны спісы загінулых на Майдане. Запаліць знічкі актывістам не далі… За арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства Андрусь Цянюта, Наталля Крывашэй і Станіслаў Була былі дастаўлены ў Цэнтральны РАУС і на іх былі складзеныя пратаколы.

Таксама быў затрыманы Кастусь Жукоўcкі, які падыйшоў пасля сустрэчы актывістаў з міліцыянтамі. За тое, што ён пачаў фатаграфаваць маладзёнаў, і яго таксама даставілі ў міліцыю. Cупрацоўнік Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Бельскі ў дачыненьні да Жукоўскага падпісаў пастанову на перасьлед па крымінальным артыкуле 364 — пагроза прымяненьня гвалту да супрацоўніка міліцыі. І «пагроза» гэтая палягала ў тым, што Жукоўскі сказаў міліцыянтам: трэба папярэдзіць грамадзкасьць Украіны, каб адпаведныя органы забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю ўсім гомельскім міліцыянтам, якія перашкодзілі ўшанаваць памяць ахвяраў Эўрамайдану.

Natkaz.by

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest