Адкрываецца «гарачая лінія» абароны правоў беларускамоўных

Гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 5 лютага адкрывае Цэнтр беларускай мовы ў Гомлі. Пры цэнтры будзе працаваць «гарачая лінія» у пытаннях абароны правоў беларускамоўных.

Алеся Аўласевіч. Скрыншот з відэа Мова нанова

Распавядае кіраўніца рады гарадской філіі ТБМ у Гомлі Алеся Аўласевіч:

«У Беларусі расце попыт на ўсё беларускае. Гомель не выключэнне. Але ў другім паводле велічыні горадзе нашай краіны няма грамадскай пляцоўкі для камунікацыі і падтрымання беларускамоўных. Мы вырашылі ўвасобіць нашу даўнюю мару – мець гарадскі цэнтр развіцця беларускай мовы і культуры. Маем працаваць над тым, каб цэнтр стаў месцам супольнай працы».

Актывісты плануюць працягнуць камунікацыю з прадпрымальнікамі і ўстановамі Гомлі, прапанаваць ім сваю прафесійную дапамогу дзеля пашырэння сферы ўжытку беларускае мовы ў паслугах, таварах, рэкламе, справаводстве.

Адкрыццё цэнтру у Гомлі па вуліцы Кірава, 3 адбудзецца а 12 гадзіне ў нядзелю, 5 лютага. Уваход вольны

 

 

 

 

 

 

belsat.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика