Абраз Багародзіцы эпохі Рэнесансу знайшлі ў Гомелі

За 400 гадоў Мадонна перажыла «пераводы» ў розныя канфесіі і нават расстрэл.

Пры рэстаўрацыйных работах у Гомельскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы выявілі унікальны абраз. Спецыялісты вызначылі, што знойдзены ў вёсцы Уза Гомельскага раёна абраз Панны Марыі можа мець 400-гадовы ўзрост. Дарэчы, абраз заўважыў і прывёз у рэстаўрацыйную майстэрню епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Пад некалькімі пластамі новай фарбы рэстаўратары выявілі старадаўні жывапіс, унікальны для Гомельшчыны. Мяркуецца, што абраз быў напісаны ў XVI — XVII стагоддзях пад уплывам італьянскага Адраджэння, пра што гаворыць таксама спосаб апрацоўкі дошак іконы. А на ўплыў Рэнесансу паказваюць і прапорцыя кампазіцыі, і характэрнае становішча фігуры Мадонны, і мяккая, паветраная прамалёўка лікаў. Па словах рэстаўратара Гомельскай епархіі Алены Паповай, абраз выкананы тэмпернай фарбай на тонкім пласце ляўкасу ў тыпова італьянскім стылі. Юная Божая Маці з Дзіцяткам Езусам на руках стаіць на паўсферы — Зямлі, на якую яна прынесла Сына Божага. Асаблівасць гомельскай Мадоны — яе ледзь улоўная ўсмешка, амаль як у загадкавай Джаконды.

Можна толькі здагадвацца, ці быў абраз прывезены ў Вялікае Княства Літоўскае з Італіі, або тут яе напісаў госць з далёкіх Апенін, а можа быць і мясцовы майстар, які вучыўся ў Італіі. Складана дакладна сцвярджаць, у святыні якой канфесіі размяшчаўся абраз, але першапачаткова напісаны ён быў у заходне-хрысціянскай (каталіцкай) традыцыі — з непакрытай галавой. А потым Панне Марыі дамаляваць хустку. Мяркуючы па ўсім, абраз «пераводзілі» з адной канфесіі ў другую. Пра яе нялёгкі лёс кажа і наяўнасць свінцовага дробу ў дошках — абраз расстрэльвалі, магчыма, у перыяд якой-небудзь з войнаў. Пасля заканчэння рэстаўрацыйных работ абраз, магчыма, будзе змешчаны ў музей епархіі.

katolik-gomel.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика