Унікальная велаэкскурсія «Тут вам не тут» пад лозунгам «абкатаць гомельскую гісторыю» адбудзецца 16 жніўня. Яе правядзе грамадская арганізацыя «Талака»
Даставайце свае ровары і запасіцеся смеласцю, вас чакаюць незвычайныя і часам брутальныя маршруты Гомеля, запрашаюць арганізатары.
Маршруты для выбару:
маршрут нумар раз: «ад Гамеюка да аплотаў Старай веры»
маршрут нумар два: «могільнік марской славы Гомеля»
маршрут нумар тры: «стайніі графа Паскевіча»
маршрут нумар чатыры: «акультныя месцы тутэйшых язычнікаў»
Старт — 16 жніўня ў 18:00 каля помніка А.А.Грамыка