ПРАГРАМА СТАЖЫРОВАК У ЗША COMMUNITY CONNECTIONS

Агенцыя ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафэсійна-культурнага абмену Community Connections.

Кандыдаты, адабраныя ў выніку конкурсу заявак і сумоўя атрымаюць магчымасьць прайсьці трохтыднёвую прафэсійную стажыроўку ў ЗША і пазнаёміцца з традыцыямі й культурай гэтай краіны. Удзельнікі будуць жыць у сем’ях. Валоданьне ангельскай мовай для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.

Патрабаваньні да кандыдатаў, анкета, інструкцыя па падачы заяўкі й тэрміны падачы – па спасылцы.

З праграмай Community Connections-2015 можна пазнаёміцца па спасылцы.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся праз тэл.: +375(17)210-1283, ці эл. адрас: [email protected]

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика