ДЗЕНЬ ВЫШЫВАНКІ

5 кастрычніка 2014 г. адбудзецца шырокі фэст беларускай культуры – “Дзень вышыванкі”. Мерапрыемства пройдзе пад эгідай Асамблеі НДА.

Мэта фэсту: паказаць, што вышыванка – гэта стылёва й адметна.

У праграме фэсту:
– кірмаш вышыванак і рэчаў зь гістарычнай, народнай і нацыянальнай сымболікай;
– нацыянальнае тату ды бодзі-арт;
– зона беларускіх настольных гульняў;
– музычная частка;
– лекцыі ды майстар-клясы;
– дэманстрацыя фота й відэа.

Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы, арганізацыі, творчыя людзі ды сьмелыя праекты, так ці йнакш зьвязаныя зь беларускай сучаснай ці традыцыйнай культурай.

Фэст пачнецца а 15.00  у Прасторы “ДК” па адрасе: Менск, вул. Талбухіна, 4.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика