ЧЫРВОНЫ КРЫЖ: КОНКУРС ЖУРНАЛІСЦКІХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжу адзначае 150-годьдзе заснаваньня й праводзіць конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял, прысьвечаны гуманітарнай дзейнасьці.

Мэты конкурсу: распаўсюд інфармацыі аб дзейнасьці Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжу і аб міжнародным гуманітарным праве; прыцягненьне ўвагі да 150-годьдзя гуманітарнага руху; прасоўваньне вэб-старонкі Міжнароднага Камітэту, яго Twitter i Youtube акаўнтаў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты ва ўзросьце да 35 гадоў.

Тэмы:
Міласэрнасьць на полі бітвы. Inter arma caritas;
Twitter-вэрсія кнігі Анры Дзюнана “Успаміны аб бітвах пры Сальферына”;
Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжу – пачынальнік Руху Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяца;
Міжнароднае гуманітарнае права: штучна створаная галіна права, навязаная сусьветнай супольнасьці, ці…?

Мова эсэю – расейская.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць працу на эл. адрас MKKK150@yandex.ru

Апошні тэрмін прыёму заявак: 1 кастрычніка 2014 г.

Падрабязная інфармацыя на сайце.

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика