ЦІ ПАЧУЕ ПРЭЗІДЭНТ ? ПЛАКАТ З ПАТРАБАВАННЕМ СПЫНІЦЬ КАРУПЦЫЮ, З’ЯВІЎСЯ У ГОМЕЛІ

Ужо больш пяці год ААТ ЦентрЛізінг вядзе будаўніцтва дзесяці павярховага дома на вуліцах Кніжная-Тэльмана ў  Гомелі.
І больш пяці год,  маёмасць жыхароў практычна арыштавана —  яны не могуць не прадаць яе, ні нешта пабудаваць на тэрыторыі свайго падворка ці  прыпісаць каго не будзь у тым ліку родных.

Ёсць рашэнне аб зносе і я но гэта забараняе!

 

 

пЛАКАТ кАРУПЦЫЯ

 

Калі гэта усе скончыцца?  Ніхто не ведае.

Кожныя 2 гады рашэнне аб зносе працягваюць —   а жыхарам дамкоў якія трапілі пад знос, арганізацыя забудоўшчык дасылае  чарговыя варыянты перасялення.

Далей прапаноў справа не ідзе !

Жыхары пагаджаюцца на адзін варыянт  —  праходзіць час і ААТ «ЦэнтрЛізінг»  прапануе новы варыянт і так  практычна без конца…

Дзесяткі напісаных скарг  з  патрабаваннямі спыніць будову і рассяліць жыхароў,  ў адпаведнасці з прапанаванымі варыянтамі  і выканаць такім чынам указ прэзідэнта № 58  .

Але мясцовым чыноўнікам і іх фірмам УКАЗ ПРЭЗЕДЭНТА — НЕ УКАЗ!?

Уласная інфармацыя ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика