МІЛІЦЫЯНЕРЫ — ІЛЖЭСВЕДКІ (ВІДЭАДОКАЗ)

На працягу 5-ці год жыхары дамоў вуліц Кніжнай і Тэльмана жывуць на будове ў поўным сэнсе гэтага слова. Паламаная агароджа, амаль кожны дзень на падворак жыхароў ляціць будаўнічае смецце, праца будаўнічай тэхнікі ў выходныя да 20 -21 гадзіны вечара, парушэння указа прэзыдэнта № 58 і гэта толькі вяршыня айзбергу. Сотні напісаных скарг, а рэагавання амаль ніякага: справа Піліпца жыве і «процветает».

З пачаткам  будовы паркінга, арганізацыя забудоўшчык ААТ «Цэнтрлізінг» ператварыла вуліцы Тэльмана, Кніжную і супрацьпажарны праезд паміж вуліцамі, ў будаўнічую пляцоўку . Заліўка бетона, завоз будматэр’ялаў, разгрузачныя работы праводзяцца з прылеглых да будовы вуліц —  што з’яўляецца наўпроставым парушэнням не толькі будаўнічых норм і стандартаў, але і  УКАЗА ПРЭЗЕДЭНТА № 58 .

Арганізацыя забудоўшчык ААТ «ЦЭНТРЛІЗІНГ» згодна заканадаўства павінна была»рэалізаваць правы жыхароў вуліц»  перасяліць жыхароў, (яны згодны з прапанаванымі варыянтамі)знесці  прыватныя дамкі,  а на месцы і, зрабіць будаўнічую пляцоўку.

Але  навошта закон і указ калі есць » Крыша» ?  На скаргі —  адпіскі. На парушэнне заканадаўства -адпіскі.

А для асабліва упартых «АМАП і ДАІ»

Апісанне відэа:

Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю (не АМОН і ДАІ ) з той нагоды што не мог заехаць на уласны падворак,  бо  ўязную і уваходную браму перагарадзілі грузавыя аўтамабілі. На просьбы яго жонкі ад’ехаць, кіроўцы не рэагавалі. Што заставалася рабіць?  Забіваць?!  Вось Кастусь і выклікаў міліцыю, каб згодна закона, абараніць свае правы на свабодны доступ  на уласны падворак.  .

Выклік для Кастуся скончыўся —  вывіхнутымі плячом ,пальцам і 5-мю суткамі арышту.  Каб ведаў, як патрабаваць выканаць заканадаўства? ад чыноўнікаў і набліжаных да іх камэрцыйных структур.  Для якіх закон нічога не значыць —  яны жывуць па «панятках» па якіх, людзі-грамадзяне =  «лохі».  Якіх папросту «разводзяць».

Галоўны момант у відэа  — уезд на падворак. Кіроўца сядае у аўто і заяжджае (ён не у статусе арыштаванага,падазронага ці затрыманага ) і мае права заехаць да  сябе на падворак.

На судзе усе «супрацоўнікі»  сцвярджаюць «ОН ПЫТАЛСЯ СКРЫТЬСЯ, НО СОТРУДНИК МИЛИЦИИ СТАЛ ВПЕРЕДИ АВТОМОБИЛЯ И НЕ ДАЛ ЕМУ УЙТИ»  !  На відэа відаць —  Гадлеўскі Я.М. (той што ійшоў следам за аўто)  не станавіўся перад аўто каб спыніць ! Але у рапарце ен гэта указаў …(пра размахванне рукамі і сарваны нагрудны знак тым больш ён схлусіў і відэа гэта падцверджвае!!!

ВУРДАЛАК вУРДАЛАК 2

 

Ілжэсведка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(на фота Гандлеўскі. Я. М.)

Запомніце імены гэтых «людзей»

Гадлеўскі Я.М. маёр АМАП  ( У рапарце указаў хлуслівыя звесткі «Тогда  я стал непосредственно перед автомобилем и тем самым не допустил его дальнейше движение»  і паўтарыў тое самае у судзе.)

Буденкоў Сяргей Аляксандравіч, 1979г., Ст.інспектара ДПС ( Падцвердзіў хлуслівыя паказанні гадлеўскага)

 

Анісімаў Сяргей Яўгенавіч, 1972, прапаршчык АМАП (Падцвердзіў хлуслівыя паказанні Гадлеўскага)

 

МАГЧЫМА, ЯНЫ ВАШЫ СУСЕДЗІ, АБО РОДНЫЯ. ВЕДАЙЦЕ, ЯНЫ ІЛЖЭСВЕДЧЫЛІ Ў СУДЗЕ!

СЦЕРАЖЫЦЕСЯ!   ЦАЛКАМ ВЕРАГОДНА Ў НАСТУПНЫ РАЗ ЯНЫ БУДУЦЬ ІЛЖЭСВЕДЧЫЦЬ

СУПРАЦЬ ВАС!

 

Зміцер Карашкоў. Спецыяльна для  ТВ

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика