Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (KAS) ды Інстытут разьвіцьця й навучаньня “EDUCATIO” ладзяць азнаямленчую вандроўку ў Вільню для экспэртаў зь беларускіх НДА. Мерапрыемства пройдзе з 28 верасьня па 3 кастрычніка 2014 г.
Мэта праекту: сабраць групу беларускіх экспэртаў, задзейнічаных у працэсе трансфармацыі грамадзкага сэктару, каб даць ім магчымасьць азнаёміцца з функцыянаваньнем грамадзкага сэктару ў Літве, найбольш выбітнымі рухамі супраціву й асноўнымі вехамі трансфармацыі ў гэтым асяродзьдзі пасьля распаду Савецкага Саюзу.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, прадстаўнікі й экспэрты грамадзкага сэктару, журналісты, палітыкі-прадстаўнікі беларускіх партыяў права-цэнтрысцкага кірунку. Удзельнікі мусяць быць старэйшыя за 21 год і мець досьвед у грамадзкім сэктары.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл. адрас NGOs@educatio.lt кароткі матывацыйны ліст на ангельскай/расейскай/
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 верасьня 2014 г. (для кандыдатаў, якім патрабуецца афармленьне візы), 15 верасьня 2014 г. (для кандыдатаў, якія маюць візы)
Разглядацца будуць толькі поўныя й своечасова пададзеныя заяўкі.
Больш падрабязная інфармацыя – у файле.