ПРАЕКТ “ГЛЯБАЛЬНАЯ МІЖНАРОДНАЯ СЕТКА” ДЛЯ МОЛАДЗІ

БНМА “Рада” запрашае маладых беларусаў далучыцца да “Глябальнай міжнароднай сеткі”. Праграма разьлічаная на доўгатэрміновую працу, якая пачнецца 24-30 лістапада 2014 г. на сустрэчы ў Найробі (Кенія) ды скончыцца у чэрвені 2015 году. Тэма праграмы: унутраная дэмакратыя й недыскрымінацыя, а таксама гендар, структура ўлады, свабода камунікацыяў, празрыстасьць, устойлівае разьвіцьцё.

Беларусь будуць прадстаўляць два моладзевых амбасадары, у абавязкі якіх уваходзіць удзел ва ўсіх сустрэчах сеткі, распрацоўка індывідуальнага пляну працы па рэалізацыі мерапрыемстваў у Беларусі ў 2015 г. (пры падтрымцы каардынатараў праекту), сустрэча зь кіраўніком праекту ў першай палове 2015 г., актыўны ўдзел у дыскусіях ды абмен досьведам.

Да ўдзелу запрашаюцца малыя людзі ва ўзросьце 18-31 гадоў, якія маюць беларускае грамадзянства й стала пражываюць у Беларусі, прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасьці моладзевай арганізацыі (досьвед ня меньш за 1 год), вольна валодаюць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай і маюць
доступ да Інтэрнэта (мінімум адзін раз на тыдзень).

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку з наступнай інфармацыяй:
1. Кантакныя дадзеныя: імя, прозьвішча, дата нараджэньня, краіна, эл. адрас, нумар мабільнага тэлефона, skype;
2. Кароткае апісаньне дзейнасьці арганізацыі, у якой працуе кандыдат, апісаньне пасады (максымум 250 словаў);
3. Матывацыйны ліст – тлумачэньне жаданьня стаць амбасадарам, апісаньне стаўленьня да доўгатэрміновага супрацоўніцтва, ідэі адносна Беларусі (максымум 250 словаў);
4. Пазначыць сфэры, у якіх кандыдат мае досьвед і якімі ведамі гатовы дзяліцца праз арганізацыю сэмінараў, воркшопаў для іньшых удзельнікаў міжнароднай сеткі (650 словаў);
5. Рэкамэндацыйны ліст ад кіраўніка арганізацыі, у якой працуе кандыдат.

Заяўка дасылаецца адным лістом кіраўніцы праекта Надзеі Чэшко, на эл. адрас: [email protected].

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 верасьня 2014 г.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, праз эл. адрас: [email protected]

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика