Спалучэнне жоўтага і блакітнага колераў неўзабаве стане самым папулярным у расейскай сталіцы.
У Маскве пасля арышту чатырох вышыннікаў, якія размалявалі зорку ў жоўта-блакітныя барвы на 76- метровай вышыні сталінскага гмаху, пачаўся масавы бунт. Праз некаторы час пафарбавалі колерамі ўкраінскага сцяга цэлую вежу электралініі.
Пасля гэтага, у Маскве проста на Краснай плошчы невядомыя размалявалі брук у колеры нацыянальнага ўкраінскага сцяга, паведамляе “Белсат ТВ”
«Заўтра арыштуюць», – жартуюць інтэрнаўты з расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева ў жоўта-блакітнай вопратцы.
«Следчы камітэт узбудзіць справу супраць Госпада Бога, які ў жніўні афарбоўвае палі ў колеры сцяга Украіны», – можна прачытаць заўвагі карыстальнікаў у інтэрнэце.