Гледачы канцэрта Вольскага «Грамадазнаўства» у Вільні атрымаюць бясплатныя візы

Абвешчана дата жывой прэзэнтацыі новага альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».

Канцэрт адбудзецца 11 кастрычніка ў віленскай Teatro arena. Праграма мае назву «Vilnia.Volia.Volski», у яе ўвойдуць усе песьні з альбому «Грамадазнаўства», а таксама найлепшыя песьні Вольскага ўсіх часоў – ад часоў «Мроі» да апошніх музычных праектаў. Канцэрт будзе электрычным, у ім возьмуць удзел у тым ліку музыкі з Нарвэгіі, якія бралі ўдзел у запісе дыску, піша “tuzin.fm

Сам выканаўца  ўжо адзначаў, што адразу ж заплянаваў прэзэнтацыю свайго новага альбому ў Вільні, бо ў Менску для яго правядзеньня неспрыяльная атмасфэра. У анонсе канцэрту ў сацыяльных сетках паведамляецца, што на віленскім канцэрце Вольскага можна будзе ўсё: спяваць, танчыць, размахваць рукамі ды незарэгістраванай сымболікай.

Традыцыйна для буйных беларускіх канцэртаў у Вільні візы для гледачоў зь Беларусі будуць выдавацца бясплатна. Квіткі пачнуць прадавацца з 29 жніўня. Іх кошт – ад 350 000 (танцпляц). Для тых, хто мае візу найлепшы спосаб набыць квіток – праз TicketPro. Усе даведкі можна атрымаць на сайце беларускага арганізатара канцэрту – агенцыі «Шаблі» ці па тэл. +375 33 6555596.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика