Унікальную касмічную з’яву могуць убачыць беларусы 10 жніўня.
«Найлепшы час назіранняў для беларусаў — у нядзелю ўвечары. Поўня здарыцца а 21:04, а перыгей — а 20:54», — распавёў рэдакцыі сайта charter97.org польскі астраном-аматар Караль Вайтыцкі з Цэнтра навукі «Капернік».
Цяперашні супермесяц — па сапраўднаму грандыёзнае відовішча, паколькі супадуць адразу дзве з’явы — поўня і знаходжанне Месяца ў перыгеі, максімальна блізкай да нашай планеты кропцы арбіты. Месяц не будзе так блізка да Зямлі аж да верасня 2015 года.
Ілюзія велізарнага Месяца асабліва прыкметная, калі ён знаходзіцца нізка над гарызонтам.