Конкурс фотаздымкаў і мультымедыйных праектаў “Тое, што важнае й дарагое для мяне” арганізаваны ў межах фэсту фатаграфіі PhotoVisa 2014, які пройдзе ў Краснадары ў кастрычніку-лістападзе 2014 г.
Конкурс пройдзе ў намінацыях – фотаздымак, фотасэрыя, мультымэдыйны праект (фотакліп).
Да ўдзелу запрашаюцца фатографы, як аматары, так і адмыслоўцы. Здымкі, прадстаўленыя на конкурс, павінны быць зробленыя не раней 2011 году.
Апошні тэрмін падачы праектаў: 7 верасьня 2014 г.
Апісаньне парадку падачы працаў і правядзеньня крнкурсу – па спасылцы.
Паводле baj.by