Інстытут эўрапейскай гісторыі ў Лейбніцы прапаноўвае стыпэндыю на дасьледаваньне для PhD-студэнтаў.
Стыпэндыя прызначаецца для маладых дасьледчыкаў у сфэры гісторыі ды тэалёгіі, тэматыка – рэлігійныя, сацыяльныя, палітычныя вымярэньні розных перыядаў гісторыі Эўропы.
Праграма дае мажлівасьць працы над уласным праектам у Інстытуце ў Майнцы (Нямеччына), працягласьць праграмы – ад 6 да 12 месяцаў.
Пачатак праграмы – студзень 2015 г. ці пазьней.
Памер стыпэндыі – 1200 эўра штомесяц.
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку з наступнымі дакумэнтамі:
- жыцьцярыс,
- сьпіс публікацыяў,
- апісаньне дасьледчай працы, план дасьледаваньня,
- копія ўнівэрсытэцкага дыплому,
- рэкамэндацыя навуковага кіраўніка (не рэкамэндацыя агульнага характару, а ацэнка дасьледчай працы кандыдата).
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2014 г.
Дэталёвае апісаньне праграмы – на сайце.
Паводле adukacyja.info