Праграма публічнага лідарства ў Манрэалі

Фундацыя імя Жанны Савэ прапаноўвае стыпендыю па праграме «Публічнае лідарства».

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з досведам працы ў сферы публічнай абароны інтарэсаў, адукацыі, кіравання, палітыкі, сацыяльных інавацый.

Праграма разлічана на два гады:

Першы год – навучанне і пражыванне ў Манрэалі (жнівень 2015-чэрвень 2016),
Другі год – праца на праектам у сваёй краіне пры падтрымцы арганізатараў праграмы (ліпень 2016-жнівень 2017).

Патрабаванні да кандыдатаў

  • узрост 25-30 гадоў
  • вышэйшая адукацыя
  • прафесійны досвед у рэлевантнай сферы 3 гады
  • добрае валоданне ангельскай мовай
  • веданне францускай мовы – перавага.

Фінансавыя ўмовы

Cтыпендыя і пражыванне забяспечваюцца фундацыяй.

Дэдлайн – 1 верасня 2014.

Патрабаванні да заяўкі і дэтальнае апісанне праграмы – на сайце www.jeannesauve.org.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика