Для дзяцей запланавана наведванне спартыўнай коннай школы, катанне на цеплаходзе па рацэ і на атракцыёнах.
У гэтым годзе Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» ужо трэці раз арганізуе ў Гомелі акцыі для 110 дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў, а таксама для 10 хлопчыкаў і дзяўчынак з «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Дзеці падзеленыя на 2 групы па 60 чалавек. Акцыі праходзяць з 14 па 26 ліпеня.
— Галоўным чынам мы хочам працягваць садзейнічаць інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, даць магчымасць дзецям набыць новых сяброў і сустрэць ранейшых, а таксама пражываць гэты адпачынак усім разам, напоўніць летнія вакацыі новымі радаснымі ўражаннямі. Вельмі важна, што ў гэтым годзе хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячай вёскі ўжо чакалі астатнія дзеці, — кажуць у ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».
Для дзяцей запланавана наведванне спартыўнай коннай школы, катанне на цеплаходзе па рацэ Сож, наведванне атракцыёнаў у цэнтральным парку, арганізацыя дня скаўта.