Пад Данецкам збіты малазійскі Боінг, выжыўшых няма

«Боінг-777» упаў на тэрыторыі Украіны, у 60 кіламетрах ад расійскай мяжы. На борце самалёта «Малайзійскіх авіяліній» знаходзілася, як мяркуецца, 295 чалавек – 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Усе яны загінулі, паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на «Украэрарух» (Украэранавігацыя).

Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка сцвярджае, што самалёт быў збіты баявікамі з ліку сепаратыстаў Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Паводле яго сцвярджэння, самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Паводле папярэдняй інфармацыі, баявікі Данбаса маглі прыняць пасажырскі Боінг за самалёт АН-26 украінскай арміі.

«Толькі што над Торезам тэрарыстамі з ласкава перададзенага Пуціным зенітна-ракетнага комплексу «Бук» быў збіты грамадзянскі самалёт Куала-Лумпур – Амстэрдам. Сёння раніцай мясцовымі патрыётамі было зафіксавана перасоўванне гэтага комплексу з боку Торэза ў Снежнае» – напісаў намеснік міністра Герашчанка на сваёй старонцы.

Па сцвярджэнні ваеннага эксперта, кіраўніка «Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў» Дзмітрыя Тымчука, украінскія вайскоўцы з складу сілаў АТА не маюць у зоне правядзення аперацыі сродкаў СПА.

«Міністр абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Стралкоў у 16.50 па кіеўскім часе апублікаваў на сваёй старонцы паведамленне, што апалчэнцы збілі чарговы самалёт АН-26 у раёне Тарэза. Аднак паведамленняў аб падзенні самалёта АН-26 не паступала. Разам з тым, у гэты ж час (у 16 гадзін) знікла сувязь з пасажырскім Боінгам.

Па іншай версіі, агенцтва УНІАН са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве абароны паведамляе, што непадалёк ад маршруту малазійскага Боінга пралягаў маршрут украінскага ваенна-транспартнага ІЛ-76, які накіроўваўся для скіду грузаў блакаваным украінскім войскам. Выказваецца версія, што менавіта ўкраінскі ІЛ-76 мог быць мэтай СПА.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика