ВАКАНСІІ ВІДЭАПРАЕКТУ “АПАНТАНЫЯ”

Праект “Апантаныя – фільмы пра актыўных беларусаў” шукае супрацoўнікаў у Беларусі:

1. Журналістаў-апэратараў-відэаінжынэраў (каманды вітаюцца)

Патрабаваньні:
– досьвед, пацьверджаны прыкладамі ўласных рэпартажаў,
– веданьне спэцыфікі НДА,
– адкрытасьць,
– самастойнасьць у прац.

Задачы:
– пошук тэмаў рэпартажаў,
– падрыхтоўка сцэнароў,
– рэалізацыя, здымкі й мантаж рэпартажаў.

Зацікаўленыя могуць дасылаць рэзюмэ й спасылкі на мінімум тры працы на эл. адрас: [email protected]

2. Шукальніка (рэсэрчэра)

Патрабаваньні:
– вельмі добрае веданьне спэцыфікі беларускіх НДА,
– веданьне інтэрнэт-прасторы,
– здольнасьць знаходзіць і аналізаваць інфармацыю,
– крэатыўнасьць.

Задачы:
– маніторінг працы НДА і грамадзкіх ініцыятываў,
– пошук інфармацыі на заданую тэму,
– пошук тэмаў рэпартажаў.

Зацікаўленыя могуць дасылаць рэзюмэ й матывацыйны ліст на эл. адрас: [email protected]

3. Спэцыяліста па прасоўваньні

Патрабаваньні:
– мінімум гадавы вопыт працы ў галіне прамоцыі/PR,
– добрая арыентацыя ў беларускім сеціве й абазнанасьць у прамацыйным інструмэнтары інтэрнэту,
– крэаўтыўнасьць, самастойнасьць.

Задачы:
– падрыхтоўка стратэгіі прасоўваньня,
– абслугоўваньне сацыяльных сеткаў,
– прамацыйная дзейнасьць у сеціве і па-за ім.

Зацікаўленыя могуць дасылаць рэзюмэ й матывацыйны ліст на эл. адрас: [email protected]

Відэапраект “Aпантаныя” існуе з 2011 году. Галоўная ідэя праекта – падтрымка і прасоўваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі з дапамогай відэаматэрыялаў. Відэапраект даступны ў інтэрнэце і для гледачоў TБ Белсат.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика