ААН: да 2030 года галоўныя мегаполісы планеты будуць знаходзіцца ў Афрыцы і Азіі

Што адбылося?

Да 2030 года на нашай планеце будзе 41 горад з насельніцтвам звыш дзесяці мільёнаў чалавек, гаворыцца ў новым дакладзе ААН. Калі ў папярэднія дзесяцігоддзі большасць найбуйнейшых мегаполісаў было засяроджана ў развітых частках свету, то да 2030 года найбольш урбанізаванымі рэгіёнамі Зямлі стануць Афрыка і Азія: 9 з 10 найбуйнейшых гарадскіх агламерацый будуць знаходзіцца менавіта там.

Чаму гэта важна?

Сёння на Азію і Афрыку прыходзіцца да 90% сусветнага сельскага насельніцтва, але хутка гэта зменіцца. ААН прагназуе, што да 2050 года 56% афрыканцаў і 64% азіятаў будуць жыхарамі гарадоў. У цэлым, у Азіі і Афрыцы чакаецца прырост у 2,5 мільярда чалавек да 2050 года. Усё гэта сведчыць пра імклівы рост эканамічнага і палітычнага значэння гэтых рэгіёнаў у глабальным свеце. Адначасова раёны патэнцыйных гарадскіх агламерацый у Афрыцы і Азіі ўжо цяпер адчуваюць розныя праблемы — недахоп рэсурсаў, нізкі ўзровень жыцця, перанасяленне, масавую беднасць, праблемы з экалогіяй і інфраструктурай.

Якія гарады стануць мегаполісамі?

Да 2030 года Токіа так і застанецца найбуйнейшым горадам на планеце, аднак у сталіцы Японіі з’явяцца новыя супернікі. Следам за Токіа па колькасці насельніцтва будуць ісці Дэлі, Шанхай, Мумбай, Пекін і Дакка. У Кітаі да ліку мегаполісаў дадасца яшчэ адзін горад, а ў Індыі адразу чатыры – Ахмедабаде, Бангалорэ, Ченаі і Хайдарабадзе. У Афрыцы буйнанаселенымі гарадскімі агламерацыямі стануць Дар эс Салам у Танзаніі, Йоханэсбург ў ПАР, Луанда ў Анголе — па колькасці яны мусяць дагнаць Каір у Егіпце, Кіншасу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Лагос у Нігерыі.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика