Украінскім памежнікам прыйшлося страляць у паветра і прымусова спыняць аўтамабіль парушальніка.
Памежнікі Данецкага пагранічнага атрада затрымалі расейца, які спрабаваў прарвацца ў Украіну праз пункт пропуску «Новоазовск», паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Як паведамілі ў ведамстве, мужчына на аўтамабілі «Хюндай» расійскай рэгістрацыі не выканаў патрабаванні пагранічнага нарада аб прыпынку і хацеў праехаць на тэрыторыю Украіны.
Пагранічны нарад затрымаў парушальніка з дапамогай сродкаў прымусовага спынення і зрабіўшы папераджальны стрэл у паветра. Пасля высветлілася, што кіроўца аўтамабіля знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Расеец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.