Свет без межаў: Фотаздымкі закінутых памежных пунктаў Шэнгенскай зоны

Ужо больш за дзесяць гадоў вялікая частка Еўропы жыве без памежнага кантролю: больш за 400 мільёнаў чалавек могуць свабодна перамяшчацца амаль па ўсім Старым Свеце. Адзінымі напамінкамі еўрапейцам аб межах засталіся старыя прапускныя пункты. Іспанскі фатограф Ігнасіа Эвангеліста здымае сведчанні старога часу і збірае іх у пакуль незавершаным праекце «Пасля Шэнгена».


«Да Шэнгенскай дамовы гэта былі асаблівыя тэрыторыі, дзе вандроўнік мусіў быў спыніцца і паказаць свае дакументы. Цяпер яны выглядаюць закінутымі, яны захраснулі ў прасторава-часавай прорве: эпоха, што іх стварыла, сышла, а яны засталіся – нікому не патрэбныя, бо дзяржавы адкрылі свае межы, каб людзі свабодна між імі перамяшчаліся. Гэтыя старыя прапускныя пункты паступова знікаюць. Адны перабудоўваюцца для новых мэтаў, іншыя знішчаны вандаламі, а трэція проста развальваюцца з-за ўзросту. Так што праз некалькі гадоў мы страцім гэтыя магутныя сімвалы нядаўняга мінулага Еўропы».

Шэнгенскае пагадненне было падпісана ў 1985 годзе Францыяй, Заходняй Нямеччынай, Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам

Coll de Belitres Іспанія Францыя
Coll de Belitres, Іспанія — Францыя

Дамова абвяшчала «паступовую» адмову ад межаў: спачатку краіны толькі перанеслі праверку дакументаў за межы дарог

Drasenhofen Mikulov Аўстрыя Чэхія
Drasenhofen — Mikulov, Аўстрыя — Чэхія

У поўную сілу дагавор запрацаваў толькі праз дзесяць гадоў: тады Іспанія з Партугаліяй цалкам адмовіліся ад памежнага кантролю

Fratres Slavonice Аўстрыя Чэхія
Fratres — Slavonice, Аўстрыя — Чэхія

Да 2011 года Шэнгенская зона стала займаць тэрыторыю 26 дзяржаў. У многіх яна асацыюецца з Еўрапейскім саюзам, аднак гэта не зусім так: у дамове таксама ўдзельнічаюць і не знаходзяцца ў ЕС Ісландыя і Нарвегія.

Portalet Іспанія Францыя
Portalet, Іспанія — Францыя

Агульная плошча тэрыторыі Шэнгенскай зоны – больш за 4 млн квадратных кіламетраў.

Ždarky Pstrazna Чэхія Польшча
Ždarky — Pstrazna, Чэхія — Польшча

Поўная адмова ад памежных пунктаў у цэлым мае пазітыўны эфект: адно даследаванне паказала, што дзве дзяржавы, уваходзячы ў Шэнгенскую зону, павялічваюць штогод выручку са ўзаемнага гандлю на 0,1%.

Lindoso Aceredo Партугалія Іспанія
Lindoso — Aceredo, Партугалія — Іспанія

Тры гады таму былы міністр замежных спраў Венгрыі Кінга Гёнц назвала Шэнгенскую зону «самай відавочнай праявай існавання Еўрапейскага саюза».

Nickelsdorf Hegyeshalom Аўстрыя Венгрыя
Nickelsdorf — Hegyeshalom,  Аўстрыя — Венгрыя

Apparat, фота: Stampsy

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика