Дзяўчынка здала паліцыі бацькоў, якія ўзрошчвалі марыхуану ў сваім доме

На днях 9-гадовая дзяўчынка з штата Мінэапаліс звярнулася ў паліцэйскі пастарунак са скаргай на сваіх бацькоў, якія па яе словах узрошчваюць і паляць марыхуану ў сваім доме.

«Яна прыйшла з адным з сяброў і паскардзілася на сваіх бацькоў», – распавёў CityPages начальнік паліцыі горада Барнсвіл Дын Эрнст, – Яна казала, што яе бацькі паляць траву, а затым выдыхаюць дым сабаку ў морду; дзяўчынка вельмі перажывала, што жывёла ад гэтага можа памерці. Да таго ж ёй жудасна не падабаўся пах дыму, ад якога яе ванітавала».

Дзякуючы даносу паліцыя атрымала ордэр на ператрус дома, дзе яны знайшлі некалькі раслін, якія ўзрошчваліся з усімі выкананымі ўмовамі – невялікі пакой быў абсталяваны лампамі і вентылятарамі. Гэтак жа былi выяўленыя сушаныя каноплі.

Дзяўчынку не сталі перадаваць пад папячыцельства службы аховы дзяцей, паколькі прысуд у дачыненні да яе бацькоў яшчэ не вынесены. Аднак яе ўсё ж было вырашана перасяліць у дом бабулі да моманту, калі пакаранне для бацькоў будзе вызначана, піша Furfur.

Паліцыя згадала, што гэтая сям’я ўжо сутыкалася з падобнай праблемай у суседняй акрузе да таго, як яны перабраліся ў Барнсвіл. Ці стаў прычынай папярэдняга затрымання данос маленькай дачкі – невядома. Магчыма ў будучыні сям’я ўсё ж такі вырашыць пераехаць у Каларада ці Вашынгтон.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика