Школа талерантнасьці для журналістаў у Кіеве

Грамадзкая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасьць”запрашае да ўдзелу ў Другой школе для журналістаў – “Талерантнасьць: ад мовы ненавісьці да разуменьня й прыняцьця разнастайнасьці”. Школа пройдзе 25-27 ліпеня ў Кіеве.

Падчас школы ўдзельнікі даведаюцца пра сучасныя погляды й прафэсійныя стандарты асьвятленьня пятаньняў талерантнасьці ў СМІ. Фармаваньне групы ўдзельнікаў будзе адбывацца на аснове конкурснага адбору.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты й рэдактары, у тым ліку фрылансэры. Вітаецца мінімальны досьвед падрыхтоўкі матэрыялаў на тэмы талерантнасьці, сацыяльных канфліктаў, дыскрымінацыі.

Каб прыняць удзел у школе, неабходна накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе, кароткі жыцьцярыс (CV) і сьціслы матывацыйны ліст (макс. 1-1,5 старонкі), а таксама, пры наяўнасці, 1-2 уласныя журналісцкія матэрыялы па тэматыцы, якая зьяўляецца блізкай да тэмы школы, на электронны адрас: [email protected]. (Матэрыялы могуць быць накіраваныя рознымі спосабамі, у тым ліку ў выглядзе адсканаваных вэрсіяў друкаваных матэрыялаў, аўдыё-, фота- і відэафайлаў або спасылак на гэтыя матэрыялы ў Інтэрнэце і г. д.)

Арганізатары Школы забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне ўдзельнікаў, кампэнсуюць выдаткі на праезд (пры наяўнасьці праязных дакумэнтаў у два бакі і ў межах кошту праезду ў купэйным вагоне цягніка або ў рэйсавым аўтобусе.)

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 ліпеня да 17.00 паводле менскага часу.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика