КОНКУРС ААН ДЛЯ МАЛАДЫХ СПЭЦЫЯЛІСТАЎ У СФЭРЫ МУЛЬТЫМЭДЫЯ

Прэмія World Summit Youth Award (WSYA) прысуджаецца маладым прафэсіяналам у вобласьці мультымэдыя за лепшыя анляйнавыя й мабільныя праекты, якія адпавядаюць мэтам разьвіцьця тысячагодьдзя (ААН). Конкурс праводзіцца ў некалькіх катэгорыях, прысьвечаных барацьбе з галечай, голадам і хваробамі, даступнасьці адукацыі, роўнасьці палоў, стварэньню культуры, клопаце аб экалёгіі й барацьбе за праўду.

Васемнаццаць пераможцаў конкурсу будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджаньня, якая адбудзецца з 28 лістапада па 1 сьнежня ў Сан-Паўлу. Арганізатары аплацяць праезд і пражываньне.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты й дызайнэры ва ўзросьце да 30 гадоў, якія пражываюць у краінах-сябрах ААН.

Прадстаўленыя на конкурс праекты могуць быць выкананыя на любой мове, але заяўка павінна быць аформленая па-ангельску.

Падрабязнасьці рэгістрацыі й падачы заявак – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2014 г.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика