Гамельчукі абмеркавалі праблемы фізічных бар’ераў і адсутнасць веладарожак

У Гомелі прайшоў круглы стол, прысвечаны пытанню фармавання ў горадзе безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў і стварэнню веладарожак.

 

 

Як вядома, улады часта не задаюцца пытаннямі, сапраўды значнымі для забеспячэння бесперашкоднага перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усё часцей на вуліцах Гомеля сустракаюцца веласіпедысты, якія маюць патрэбу ў веладарожках. Дзяржава фінансуе праграму па падтрымцы гэтых катэгорый грамадзян, аднак бачных змен за апошнія гады не назіраецца. Менавіта таму актывісты ўзяліся за справу.

У далейшых планах: самім прапаноўваць уладам шляхі вырашэння, а менавіта знаходзіць дарогі, дваровыя ўчасткі, месцы ў парках і інш., што мае патрэбу ва ўдасканеленні. У выніку абмеркавання існуючых праблем ўдзельнікі вазначылі асноўны накірунак далейшай працы. Кампанія “Горад без бар’ераў!” будзе працягнута. Заўвагі і прапановы будуць унесены для абмеркавання ў выканаўчы камітэт.

 

Андрусь

Андрусь 1

Кс

Уласная інфармацыя ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика