Талака-вандроўка па вёсках левабярэжжа Дняпра

Сябры«Нашай альтэрнатывы» сумесна з  гомельскай краязнаўчай суполкі «Талака»  зладзілі летнік  і адправіліся на пошукі гістарычна-культурніцкіх скарбаў у Лоеўскі раён.

Цягам трохдзённай экспедыцыі валанцёры  вандруюць па вёсках ды хутарах Лоеўшчыны, дзе сабіраюць відэа і фота матэ’ялы і  ладзілі  летнік.

Праскоўя Адамаўна, што жыве ля паўзакінутага Кашовага, апавядае пра лёс пры саветах: «Вазілі ў горад прадаваць сена, каб купіць крупы, хлеба. Адзежы шылі палатняныя, узімку – на печ, маці не выпускала з дому. З большасці, жыццё маё прайшло блага», – у свае 90 гадоў скардзіцца старая. Лічыць цяжкай сваю старасць. Не хавае, што дачка злоўжывае алкаголем.

Выразна старыя памятаюць і часы тэрору сталінізма – тут, вядома, таксама забіралі людзей, ламалі жыцці і растрэльвалі. Дзяцей вымушалі называць Сталіна «бацькай».

«Ноччу ідуць паліцаі – дай сала, дай яечкі, забіраюць, – узгадваюць жыхары. – Як ідуць партызаны – таксама ўсё просяць. Што праўда, тыя прымусам не бралі».

Увечары ля вогнішча для ўдзельнікаў экспедыцыі пад зорным небам праспяваў вядомы бард Андрэй Мельнікаў.

Уласная інфармацыя ТВ

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика