ФОНД ІМЯ СТЭФАНА БАТОРЫЯ: ПРАГРАМА ГРАНТАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Фонд імя Стэфана Баторыя прымае грантавыя заяўкі на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў.

Фонд падтрымлівае праекты, зьвязаныя з:
• абуджэньнем грамадзянскай актыўнасьці, разьвіцьцём самакіраваньня й самаарганізацыі (у тым ліку, адукацыйныя й культурныя мерапрыемствы ды моладзевыя ініцыятывы);
• абаронай правоў чалавека, прававой дапамогай, барацьбой з дыскрымінацыяй, пашырэньнем цярпімасьці;
• правядзеньнем незалежных дасьледаваньняў і аналізу;
• пашырэньнем доступу да інфармацыі, разьвіцьцём традыцыйных і сацыяльных мэдыяў.

Гранты прызначаныя, ў першую чаргу, беларускай грамадзянскай супольнасьці, таксама іх могуць атрымаць іньшыя асобы, калі заплянаваныя дзеяньні маюць важнае значэньне для мэтаў праграмы.

У заяўцы падаюцца наступныя дадзеныя:
• інфармацыя аб арганізацыі: назва; кантактныя зьвесткі; кароткае апісаньне арганізацыі (сфэра дзейнасьці, дасягненьні), пералік праектаў / мерапрыемстваў, зьдзейсьненых цягам апошніх 24 месяцаў;
• інфармацыя аб прапанаваным праекце / мерапрыемстве: апісаньне дзеяньняў зь іх абгрунтаваньнем (чаму гэта трэба зрабіць); плян выкананьня; падрабязны бюджэт ды іньшыя плянаваныя крыніцы яго фінансаваньня (з пазнакай, якія сумы й на што ўжо былі атрыманыя ці чакаюцца); кантакты асобы, адказнай за рэалізацыю.

Заяўка падаецца на беларускай або расейскай мовах.

Заяўкі прымаюцца ўвесь час і разглядаюцца цягам 3 месяцаў.

Заяўка мусіць быць дасланая згодна з прынцыпамі бясьпечнай сувязі. Заяўкі, дасланыя незашыфраваным чынам, разглядацца ня будуць.

Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся на адрас: [email protected], або да каардынатара праграмы Лукаша Бырскага: [email protected]; тел:.. + 48 22 536 02 79

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика