ФОНД РАЗЬВІЦЬЦЯ МЯСЦОВЫХ СУПОЛЬНАСЬЦЯЎ ШУКАЕ НОВЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ Ў БЕЛАРУСІ

Фонд разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў (CMDF) садзейнічае разьвіцьцю грамадзянскіх ініцыятываў на мясцовым узроўні і падтрымлівае праекты, якія імкнуцца вырашаць актуальныя праблемы рэгіёну.

Падаваць заяўкі могуць як асобы, так і грамадзкія ініцыятывы й арганізацыі.

Каб прыняць удзел, неабходна на першым этапе прадставіць ідэю праекту па форме і запоўніць заяўку на сайце ці даслаць на эл. адрас: [email protected].

Неабходнай умовай праходжаньня першага этапу зьяўляецца асабістая сустрэча заяўніка з прадстаўнікамі Фонду.Пры ўмове пасьпяховага праходжаньня першага этапу, заяўнік пры кансультацыйнай падтрымцы супрацоўнікаў Фонду, прадстаўляе поўную праектную дакумэнтацыю.

Любы заяўнік можа зьвяртацца ў Фонд некалькі разоў і зь некалькімі праектнымі ідэямі адначасова. Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго году.

Больш падрабязна – па спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика