Улады Расіі адкрыюць цэнтр расійскай навукі і культуры ў Гомелі

Спікер Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін адкрыў у суботу аддзяленне Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце. Як паведамляе РИА Новости, яно заклікана развіваць культурныя і навуковыя сувязі Расіі і Беларусі.

“Мы самыя блізкія і па-сапраўднаму брацкія краіны. Нас не раз’ядноўваюць ні моўныя, ні памежныя бар’еры. Нас аб’ядноўвае адзіная культура, гістарычная памяць”, – сказаў Нарышкін на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця.

Па словах кіраўніка Рассупрацоўніцтва Канстанціна Касачова, у планах ведамства ў бліжэйшыя тры гады адкрыць яшчэ 11 цэнтраў, дзевяць з якіх – у краінах СНД. Касачоў дадаў, што ў будучым годзе плануецца адкрыццё аналагічнага цэнтра ў Гомелі. “Гэта наша стаўленне да Беларусі і наша разуменне гуманітарнага вымярэння ў супрацоўніцтве дзвюх краін”, – сказаў кіраўнік Рассупрацоўніцтва.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика