Ігар Кузняцоў: «Гомель і Магілёў – гарады, якія спецыялізаваліся па пытках у Беларусі»

Ігар Кузняцоў2Гісторык Ігар Кузняцоў распавёў гамельчукам аб ахвярах сталінізму.

Некалькі дзясяткаў чалавек у Гомелі сёння праслухалі выступ гісторыка з Менску Ігара Кузняцова, які прадставіў статыстычныя дадзеныя, распавёў звесткі аб умовах утрымання зняволеных, Курапаты, Трасцінец і іншае. Удзельнікі сустрэчы таксама праглядзелі ўрыўкі з фільмаў аб злачынствах чэкістаў, дзе яскрава адлюстраваныя растрэлы і здзекі з вязняў.

«Шмат хто задаецца пытаннем, навошта было знішчаць мільёны? Але яно застаецца адкрытым. Мы шукаем у гэтым заканамернасці, і ёсць шмат версій. Адная з іх — Сталін быў хворым чалавекам, які толькі асабіста падпісаў 483 спіса на растрэл, сваім загадам забіў 48.000 чалавек дзеля асабістага задавальнення, — лічыць Ігар Кузняцоў. — 55 млн. — ахвяры нацызму, ахвяраў жа камуністычнага рэжыма налічана каля 100 млн.

Беларусь – адзіная з постсавецкіх дзяржаў, у якой няма праўдзівай афіцыйнай статыстыкі сталінскіх рэпрэсій. Карніцкая сістема падтрымлівалася: чым болей арыштуеш, чым болей растраляеш – тым большы кар’ерны рост. Узнагароджвалі супрацоўнікаў НКУС ордэнамі і медалямі за знішчэнне людзей»…

Даведка: Ігар Кузняцоў – беларускі гісторык, з 1998 года дацэнт Саборнай дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. «Па іроніі лёсу» скончыў Данецкае ваенна-палітычнае вучылішча. У 1992 годзе скончыў аспірантуру пры Томскім дзяржаўным універсітэце і абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору (масавыя рэпрэсіі ў 30-х гадах у Заходняй Сібіры і рэабілітацыі ахвяр тэрору). З 1993 – дацэнт. З 2006 года ён з’яўляецца каардынатарам гісторыка-асветніцкага аддзялення Мемарыял. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. За агучванне сапраўдных звестак яго выклікалі ў КДБ, ціснулі на працы ў дзяржаўным ВНУ.

Уласная інфармацыя ТВ

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика