У Гомельскай вобласці расце колькасць злачынстваў, здзейсненых замежнікамі

Паводле дадзеных пракуратуры Гомельскай вобласці, у рэгіён штогод заязджаюць больш за 20 тыс. замежнікаў, пастаянна пражываюць больш за 24 тыс. замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку грамадзяне Сірыі, Афганістана, Егіпта, Лівана, Марока і іншых краін. Грамадзяне Украіны, Малдовы і іншых былых савецкіх рэспублік прыбываюць у асноўным з мэтай працаўладкавання.

У адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай урада РБ, установы адукацыі стала павялічваюць прыём замежных студэнтаў, значная колькасць якіх навучаецца ў навучальных установах Гомеля і вобласці.

Як вынік, адзначаецца рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў, учыненых замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства. У 2013 годзе імі здзейснена 299 злачынстваў, што на 19,2% больш, чым у 2012 годзе, у тым ліку ўзрасла колькасць учыненых імі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Большасць супрацьпраўных дзеянняў здзяйсняюць грамадзяне Расіі і Украіны, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, не працуюць, злоўжываюць спіртнымі напоямі, раней судзімыя.

Таксама значная колькасць злачынстваў звязана з парушэннем замежнікамі правілаў перасячэння беларускай мяжы ці тэрміну знаходжання ў краіне.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика