Праблемы апустыньвання і засухі актуальныя і для нашай краіны. У часы СССР была праведзена меліярацыя ў многіх мясцовасцях Беларусі. Колькасць балотаў зменшылася ў разы.
Пасля правядзення меліярацыйных работ засухі і пясчаныя буры сталі частымі з’явамі. Абмялелі і заболоціліся многія рэчкі і азеры , сталі засыхаць ельнікі, хвойнікі і заліўныя дубравы. 17 чэрвеня 1994 года ў Францыі адбылося падпісанне Міжнароднай канвенцыі па барацьбе з апустыньваннем і засухай. Таму менавіта сямнаццаты чэрвеньскі дзень абвясцілі Сусветным днём па барацьбе з апустыньваннем і засухай.